Сяргей Міхаленка: Ва ўмовах рэжыму Лукашэнкі фотаздымкі — небяспечная форма дзейнасці
Беларускія фатографы за мяжой абвясцілі пра стварэнне Беларускай незалежнай асацыяцыі фатографа. Далучацца могуць дзеячы беларускай фатаграфіі незалежна ад месца пражывання.
Вольга Сямашка пагутырала з ініцыятарам стварэння Асацыяцыі, вядомым менскім фатографам, які зараз жыве ў Вільні, Сяргеем Міхаленка пра тое, для якой мэты жадаюць аб’яднацца беларускія фатографы па ўсім свеце; ці займее Асацыяцыя сваё друкаванае выданне; з якімі праблемамі сутыкаюцца фатографы ў Беларусі; у якія краіны мігруюць фатографы з Беларусі і як кваліфікуецца на сусветным фотарынку; дый што такое сам панятак «беларускі фотаздымак» у свеце:
— У першую чаргу нашая асацыяцыя створаная для дапамогі фатографам, бо многія былі вымушаныя з’ехаць з розных прычынаў, і сутыкаюцца з процьмай праблемаў у эміграцыі, а таксама мноства фатографаў засталося ў Беларусі, яны таксама маюць свае праблемы. З 2020 году беларуская фотажурналістыка ці дакументалістыка небяспечная прафесія, бо яны ж дакументуюць, паказваюць праўду. У 2020 годзе разагналі, пазбылі акрэдытацыі. Фатографам няпроста жывецца нават калі тэмы не кранаюць нейкіх праблемных для ўладаў, то ўсё адно ўзнікаюць пытанні: трэба атрымліваць дазвол на выставы, усе выставы і матэрыялы трэба ўзгадняць. І нават калі адкрыць, то ўсё адно могуць прыйсці і сказаць, што гэта трэба зняць, гэта нядобрыя здымкі. Ад цэнзуры і ціску на фатографаў да эканамічных, псіхалагічных, маральных праблемаў у фатографаў, што з’ехалі, хаця тыя ж праблемы ў Беларусі.
З „Госцем Рацыі» — з ініцыятарам стварэння Беларускай незалежнай асацыяцыі фатографаў, вядомым менскім фатографам, які зараз жыве ў Вільні, Сяргеем Міхаленка, камунікавала Вольга Сямашка.
Для азначэння першых крокаў супольнасці «Беларускай незалежнай асацыяцыі фатографаў» усім зацікаўленым прапануецца паўдзельнічаць у апытанцы.
Беларускае Радыё Рацыя