Сяргей Міхалок прэзентаваў сольны праект Drezden



Сяргей Міхалок прадставіў сольны электронны праект Drezden. Знаўцы музыкі, якія ўжо паслухалі дэбютнік Drezden, сцвярджаюць, што гэта бомба.

Генеральны дырэктар украінскага Хіт FM, музычны крытык Віталь Драздоў піша, што новая праца Міхалка спадабаецца ўсім, хто „зачароўваўся і расчароўваўся” рознымі „Ляпісамі” і розным Brutto. І што гэта „прыгожы альбом з цудоўнымі тэкстамі, мелодыямі, няцяжкай электроннай музыкай”.

Назву праект атрымаў у гонар горада, у якім у 1972 годзе нарадзіўся Міхалок. Музыка кажа, што праект зробены ў духу поп-культуры 80-х. 

Паводле euroradio.by

Фота: Instagram