Сяргей Прылуцкі і Павел Касцюкевіч сустрэліся з берасцейцамі
Пісьменнікі Сяргей Прылуцкі і Павел Касцюкевіч наведалі Берасце дзякуючы падтрымцы Саюза Беларускіх пісьменнікаў і кампаніі “Будзьма беларусамі!”. У творчай прасторы незалежнага тэатра “Крылы Халопа” адбылася прэзентацыя кнігі вершаў Кім Чжун Хо “Патрыятызм для чайнікаў” і сямейнай сагі “План Бабарозы”. Выступоўцаў аб’ядноўвае тое, што кожны з іх значную частку жыцця правёў па-за межамі Беларусі – адзін жыве ва Украіне, другі – жыў у Ізраілі. Пра сваю кнігу распавядае Сяргей Прылуцкі:
– Нядаўна выйшла кніжка Кім Чжун Хо «Патрыятызм для чайнікаў», і гэта даволі ўнікальны выпадак, таму што з паўночна-карэйскай мовы, я думаю, не толькі ў Беларусі, але і ва Украіне, мабыць, не перакладалі, таму цікава пазнаёміцца з паралелямі таго, што адбываецца там і тут. Вельмі шмат момантаў блізкіх і там, і тут, у сэнсе для беларусаў.
Пісьменнікі плануюць наведаць з прэзентацыямі кніг шэраг абласных гарадоў Беларусі. Бліжэйшая сустрэча з чытачамі адбудзецца ў Менску 4-га лістапада.
Беларускае Радыё Рацыя