Сяргей Прылуцкі пераўвасобіўся ў Кім Чжун Хо і напісаў кнігу



У Менску выйшла новая кніжка беларускага паэта Сяргея Прылуцкага, які стала жыве ў Кіеве. Паэтычны зборнік “Патрыятызм для чайнікаў” пазначаны аўтарствам паўночнакарэйскага паэта Кім Чжун Хо, прыдуманага Сяргеем Прылуцкім. Адпаведна, вершы, прадстаўленыя ў зборніку, маюць саркастычную і антытаталітарную афарбоўку.

prylucki

Пра паэтычны зборнік “Патрыятызм для чайнікаў” расказвае сам аўтар:

– Спачатку гэта не задумвалася як кніга, быў проста невялічкі цыкл. А потым, па меры напісання, зразумеў, што ўсе гэтыя вершы набыта напісаныя пра Паўночную Карэю. Там фігуруюць пэўныя КНДР-аўскія рэаліі. Але гэта такая паралель з сітуацыяй у Беларусі. Я думаю, што ўсе, хто прачытаюць гэтыя вершы, знойдуць шмат рэаліяў, якія супадаюць з тым, што адбываецца ў Беларусі.

Новая кніжка Сяргея Прылуцкага выйшла ў выдавецтве “Логвінаў” і ўжо з’явілася ў продажы.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота lit-bel.org