Сяргей Пясецкі – аўтар, уратаваны ўласнымі кнігамі



Гісторыя міжваеннага Менска і памежнага тады Ракава шмат у чым абавязаныя літаратурнай спадчыне Сяргея Пясецкага. Ці магчыма зразумець аўтара, не ведаючы ягоную біяграфію?

Пра гэта паразважала перакладчыца Пясецкага на беларускую мову Марыя Пушкіна падчас чарговай анлайн-сустрэчы “Санаторый пад клепсідрай”.

– Шалёна важна, мне падаецца, што гэта таленавіта перамяшаная фактура са стылем. Гэта, безумоўна, будзе выключна цікава чытацца, калі мы будзем не ведаць нічога пра біяграфію аўтара. У нас будуць прыкладныя звесткі пра палітычную сітуацыю, якая была тады. Бо спадзяюся, што штосьці мы будзем ведаць. Гэта ўсё адно страшна атмасферна, гэта невымерна цікава. Але тое, што аўтар прайшоў праз гэта сам, дадае, мне падаецца, моцную аснову для ўсяго гэтага.   

Анлайн-цыкл “Санаторый пад клепсідрай” арганізаваны Польскім Інстытутам у Менску і ўключае штотыднёвыя літаратурныя чытанні пра культавых польскіх аўтараў ХХ-ХХІ стагоддзяў.

Беларускае Радыё Рацыя, Менск