Сяргей Шапран: Генадзь Бураўкін папрасіў надрукаваць яго дзённікі праз 5 год
Генадзь Бураўкін у апошнія дні жыцця папрасіў надрукаваць свае дзённікі праз 5 гадоў пасля яго смерці. Пра гэта паведаміў журналіст і даследчык Сяргей Шапран, укладальнік кнігі «Перадусім Беларусь: згадваючы Генадзя Бураўкіна». Шапран таксама адзначыў, што ў яго планах – і іншыя кнігі пра паэта, а таксама выданне дзённікаў Бураўкіна.
– У апошнія дні жыцця ў яго было тры просьбы да мяне: падрыхтаваць кнігу вершаў апошняга часу “Нагаварыцца з зоркамі”, якую ён паспеў пабачыць за тры дні да смерці; другая просьба была, каб я прыходзіў да яго і мы гутарылі пад запіс, бо ён так і не сабраўся напісаць успаміны; а трэцяя просьба тычылася дзённікаў, ён сказаў, што там у шуфлядзе ляжаць дзённікі, якія ён прасіў надрукаваць праз пяць год пасля таго як… і гэтую фразу ён не закончыў, але зразумела, што ён меў на ўвазе.
Генадзь Бураўкін пайшоў з жыцця 30 траўня 2014 года. Пахаваны ў Менску на Усходніх могілках.
Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя
Фота budzma.by