Сяргей Шапран працуе над кнігай пра Рыгора Барадуліна
Сяргей Шапран даўно анансаваў намер аб выданні пра адыйшоўшага ў вечнасць народнага паэта, але працу пачаў толькі цяпер. Выданне мае змесціць успаміны пра Барадуліна блізкіх сяброў паэта і знакамітых сучаснікаў. “Кнігу пра Барадуліна меўся выдаць яшчэ напярэдадні кнігі пра Генадзя Бураўкіна,” – гаворыць Шапран.
– Калі Генадзь Пятровіч яшчэ быў жывы і калі я сказаў пра гэты свой намер, дык ён сказаў, рабі і рабі як мага хутчэй, бо пасля ніхто не зробіць. Кніжа пра дзядзьку Рыгора не пайшла. Я не паспеў. Пасля кнігі пра Бураўкіна, я спадзяюся скончыць працу пра Барадуліна.
Сяргей Шапран займаецца літаратуразнаўчымі і біяграфічнымі даследаваннямі. У 2011 годзе даследчык атрымаў прэмію імя Алеся Адамовіча за двухтомны твор “Васіль Быкаў. Гісторыя жыцця ў дакументах, публікацыях, успамінах.” Новае выданне верагодна пабачыць свет ужо ў 2017 годзе.
Алесь Вайтовіч, Беларускае Радыё Рацыя