Сяргей Шупа: Мойшэ Кульбак – расстраляны пісьменнік, якім зараз зачытваецца Еўропа
У неафіцыйны Дзень памяці ахвяр сталінскіх рэпрэсій, 29-га кастрычніка, Святлана Ціханоўская разам з амбсадарам Ізраіля ў Літве ўскладуць кветкі ля дома ў Вільні, дзе жыў габрэйска-беларускі пісьменнік Мойшэ Кульбак.

Пра месца памяці Кульбака ў Менску і Смаргонях распавёў перакладчык ягоных твораў Сяргей Шупа:
У Смаргонях мясцовая інтэлігенцыя магчыма яго памятае і ведае, а так невядома нічога – ні дом, дзе ён нарадзіўся, фактычна ён там доўга і не жыў. У Менску варта было знайсці ягоныя адрасы, дзе ён жыў. Адзін з самых дакладных адрасоў – гэта Омскі завулак 4. Там стаіць цяпер Дом літаратараў. Гэтую вуліцу цалкам можна было б назваць вуліцай Кульбака, на доме літаратараў павесіць шыльду, што расстраляны. Дзе гэта адбылося, мы канкрэтна не ведаем. Магчыма гэта было ў турме НКВД. Магчыма ў Курапатах – сімвалічнае месца.
Пісьменнік Мойшэ Кульбак – новаадкрыты культавы аўтар пра Менск і Беларусь, які быў расстраляны ў ноч з 29-га на 30-е кастрычніка. Асаблівай папулярнасцю ягоныя творы карыстаюцца ў Нямеччыне.





Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя
