Сяргей Шыдлоўскі запрасіў у свой “Музэюм”



У бібліятэчцы кніг, прысвечаных Полацку, папаўненне. Выдавецкая ініцыятыва “Полацкае ляда” выдала кнігу полацакага гісторыка, культуролага і эсэіста Сяргея Шыдлоўскага “Музэюм”.

dsc00173

Кніга аб’яднала ягоныя раннія тэксты, якія друкваліся ў “Нашай Ніве” 90-х гадоў, а таксама ў выданнях Таварыства Вольных Літаратараў (ТВЛ).

„Гэта была для мяне добрая школа”, – кажа Сяргей Шыдлоўскі.

– Я думаю, што гэта вельмі істотная старонка. І гэта была школа, выдатная школа. Таму што ТВЛ 90-х – гэта выбітныя людзі, актыўныя людзі, з непадобнай пазіцыяй – мастацкай, грамадзянскай. І гэта новы свет, які я для сябе адкрываў. Для мяне – гэта школа, мастацкая школа.

dsc04825

Сяргей Шыдлоўскі – кандыдат гістарычных навук, выкладае ў Полацкім дзяржаўным універсітэце. Аўтар больш 30 навуковых і навукова-метадычных работ, сярод якіх манаграфія «Культура прывілеяванага саслоўя Беларусі: 1795—1864 гг.».

Беларускае Радыё Рацыя