Сяргей Сматрычэнка: Хочацца, каб Чэхія звяртала больш увагі да Беларусі



Амбасада незалежнай беларускай культуры ў Чэшскай Рэспубліцы адкрылася ў горадзе Брне. Падзея была прымеркавана да нацыянальнага Дня барацьбы за свабоду і дэмакратыю. Галоўную задачу ініцыятывы назваў адзін з арганізатараў Амбасады Сяргей Сматрычэнка:

– Задача неяк пашырыць, інтэнсіфікаваць гэтую інфармацыю. Арганізаваць максімальны эфектыўны выхад на чэшскія медыя і рэгулярна падаваць гэтую інфармацыю. З націскам найперш на тое, што адбываецца ў беларускай культуры і з дзеячамі культуры.

Кожны беларус можа даслаць сваю прапанову па культурніцкай супрацы ў суполку Амбасады незалежнай  беларускай культуры праз фэйсбук.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота Якуба Іра.