Сяргей Тарасаў: Гэтае выданне – кніга майго жыцця
Запланаваныя на гэтыя суботу і нядзелю прэзентацыі на Полаччыне новай кнігі гісторыка, археолага і пісьменніка Сяргей Тарасава не адбыліся. За дзень да сустрэчы прэзентацыю адмянілі.
Гэтую кнігу чакалі ў Полацку, яна прысвечана Святой Еўфрасінні Полацкай. Сяргей Тарасаў лічыць гэтае выданне – кнігай свайго жыцця:
Прыйшло можа і такое ганарлівае адчуванне, што за ўсе гэтыя гады, дзесяцігоддзі, якія мы тут займаемся, больш за мяне пра Еўфрасінню Полацкую, пра яе лёс, пра тое, што яе акружала, як яна жыла, – не ведае ніхто. Я проста абавязаны быў тут гэта выкласці, проста абавязаны быў тут гэта расказаць. Таму ў нейкім сэнсе гэтая кніга – кніга майго жыцця, можна і так сказаць.
Кніга ўяўляе сабой вялікі фаліянт з каляровым друкам. Яе выдаў у Вільні беларускі выдавец Раман Цымбераў.
У Менску кнігу можна купіць у кнігарні “Акадэмкніга”, а таксама можна замовіць праз інтэрнэт-кнігарню kniganosha.by.
Беларускае Радыё Рацыя