Сяргей Тарасаў прэзентаваў новую кнігу пра археалогію



Гісторыя беларускай археалогіі вартая асобнага выдання. І яно з’явілася. Пісьменнік, археолаг Сяргей Тарасаў прэзентаваў у Музеі гісторыі Менска сваю новую кнігу.

Гаворыць аўтар:

– Гэта была прэзентацыя маёй чарговай кнігі «Археалогія Беларусі. Час, таямніцы, скарбы, людзі. Нататкі археолага». Кожная кніга, як дзіцё. Я іх дочкамі называю. Мне хацелася напісаць пра археалогію папулярна, каб пачыталі не 15-20 і нават не 100 чалавек, а каб гэта было для самага шырокага кола чытачоў. І для падлеткаў, студэнтаў, каб гэта было цікава і сталым людзям, далёкім ад археалогіі. У такім досыць свабодным выглядзе эсэ, нататкаў, расповед аб тым, з чаго пачыналася беларуская археалогія.

Падчас прэзентацыі выдання дольняя зала музея была інсталяваная сапраўднымі рэчамі, якія спадарожнічалі беларускім археолагам у экспедыцыях мінулых часоў: намётам, рыдлёўкамі, фотаапаратамі, геадэзічнымі прыборамі.

[Not a valid template]

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара