Сяргей Тарасаў: У Полацку павінен быць хаця б сімвалічны пантэон рагвалодавічаў



Пра таямніцы полацкай гісторыі. Ці магчыма ў Полацку стварыць пантэон полацкіх князёў? Вядомы гісторык, археолаг, даследчык гісторыі Полацка Сяргей Тарасаў на гэтае пытанне адказвае станоўча: магчыма.

Прынамсі можна зрабіць сімвалічны, калі пошукі пахаванняў князёў завершацца нічым, – кажа гісторык.

– Для ўсіх княжыцкіх радоў ва ўсім свеце робяцца пантэоны. Самы бліжэйшы да нас пантэон – у Кракаве на Вавелі. Польскія князі ляжаць там. Ва ўсім свеце сваіх князёў шануюць. Што ў Францыі, што ў Брытаніі, што ў Шатландыі і г.д. У нас такога пантэона няма.

Сяргей Тарасаў аўтар шэрагу кніг па гісторыі Полацка, а таксама пра яго славутых гістарычных асобаў. Зараз Тарасаў працуе над новай кнігай пра Святую Еўфрасінню Полацкую.

Цалкам матэрыял:

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя