Сяргею Верацілу – 60
Пісьменніку і перакладчыку з Ваўкавышчыны, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Сяргею Верацілу 29 красавіка спаўняецца 60 гадоў з дня нараджэння.
У 2012 годзе ў выдавецтве “Мастацкая літаратура” выйшла з друку яго адзіная, але такая цудоўная кніга – “Разбітае сэрца Вітаўта”.
Пісьменнік напісаў яшчэ шмат розных твораў, сярод якіх і раман “Эпоха звера”, але пакуль асобнымі кнігамі яго творы не могуць пабачыць свет з-за фінансаў.
Пісьменнік працягвае традыцыі, закладзеныя Кузьмом Чорным і Міхасём Стральцовым. Тонкі лірызм твораў спалучаецца з глыбокім псіхалагічным аналізам, а характар яго герояў раскрываецца на фоне будзённых сітуацый, якім пісьменнік надае рамантычную афарбоўку.
Сяргей Вераціла займаецца і перакладчыцкай дзейнасцю. На беларускую мову ён пераклаў творы Хорхе Борхеса і Хасэ Гарсета.
Шчыра віншуем спадара Сяргея Верацілу з юбілеем і жадаем яму здароўя, натхнення і спадзяемся, што ўсё, што ім напісана, будзе выдадзена асобнымі кнігамі.
Беларускае Радыё Рацыя