Сяржук Доўгушаў: Нячастая з’ява — беларускі музей у эміграцыі
19 гадоў таму

Музыка, заснавальнік “Спеўнага сход” Сяржук Доўгушаў выступіў на Дні нараджэння Музея Вольнай Беларусі. “Цягам году мы шчыльна супрацоўнічалі з установай”, – распавёў артыст. Ён падкрэсліў важнасць гадавіны Музея:
— Гэта важнае свята, і што з’явілася яшчэ адна такая пляцоўка ў Варшаве. Я таксама маю нейкае дачыненне, прыемна, што мяне запрасілі. Я маю шмат розных сваіх імпрэзаў, Варшаўскі вольны аркестр рэпетуе сёння тут. Я з радасцю пагадзіўся. Толькі зычэнні, каб гэты музей пашыраўся — нячастая з’ява беларускі музей у эміграцыі.
Таксама Сяржук Доўгушаў адзначыў, што аналагаў Музея Вольнай Беларусі ў свеце няма.
Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя
