Сяржук Сыс выдаў другі зборнік паэзіі «Павук»
Першая яго кніга «Стрэмка» выйшла ў 2011 годзе. Другая кніга аб’яднала вершы, напісаныя за апошнія 35 гадоў, якія канцэптуальна падзелены на тры раздзелы, кажа аўтар:
– Там тры перыяды і тры назвы кніг, якія я хацеў выдаць раней і не выдаў, пра якія я ўзгадваў у сваіх мемуарах, успамінах.
Сяржук Сыс нарадзіўся 1962 годзе ў вёсцы Пракісель Гомельскай вобласці. Скончыў філалагічны факультэт Гомельскага ўніверсітэта. Вучыўся разам з Анатолем Сысам, Алесем Бяляцкім, Эдуардам Акуліным. Цяпер жыве ў Менску.
Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя
Фота novychas.info
