Сястра паэта захоўвае аўтографы Быкава, Барадуліна, Гілевіча…



Людміла Клімовіч – родная сястра доктара філалагічных навук, прафесара, члена-карэспандэнта Нацыянальнай Акадэміі Навук Беларусі, былога дэкана філалагічнага факультэта Белдзяржуніверсітэта Алега Лойкі (1931-2008). Пры жыцці знакамітага брата ў яго родным Слоніме вельмі часта гасцілі самыя знакамітыя асобы Беларусі. Але найчасцей бывалі пісьменнікі, сярод якіх – Уладзімір Караткевіч, Васіль Быкаў, Ніл Гілевіч, Рыгор Барадулін, Янка Саламевіч, Пятрусь Макаль і многія-многія іншыя. Спадарыня Людміла да сённяшніх дзён захоўвае некаторыя кнігі пісьменнікаў з аўтографамі, пакінутымі асабіста ёй, яе дочкам ці проста сваякам і сябрам-суседзям.

Госці па некалькі дзён гасцілі ў хаце Лойкаў у Слоніме, частаваліся, гутарылі  пра літаратуру, культуру, прыгадвалі сваіх старэйшых на той час сяброў і знаёмых, а яшчэ яны ладзілі ў гарадскіх школах літаратурныя сустрэчы і вечары, якія памятаюцца да сённяшніх дзён.

Вольга Рагозік, Беларускае Радыё Рацыя