Сынковіцкі храм адзначыць 15-годдзе іконы “Усецарыцы”
18 гадоў таму

У вёсцы Сынковічы Зэльвенскага раёна 31 жніўня адбудзецца вялікае свята — ушанаванне іконы “Усецарыца”, копія якой захоўваецца ў Сынковіцкай Свята-Міхайлаўскай царкве. Яна была асвечана ў дваццаці манастырах Афона і прыкладзена да мошчаў святых угоднікаў Божых. Гэта ўжо будзе 15-гадовае ўшанаванне іконы “Усецарыцы” у Сынковіцкім храме.
На ўшанаванне іконы “Усецарыцы” прыедзе архіепіскап Гарадзенскі і ваўкавыскі Антоній. У 9 гадзін пачнецца літургія, а потым Хрэсны ход да крыніцы з малебнам іконе Божай Маці “Усецарыцы”.
А 12 гадзіне каля храма адбудзецца святочны канцэрт. У гэты дзень будуць працаваць гандлёвыя пункты і выставы-гандлі сувенірнай прадукцыі.
Беларускае Радыё Рацыя
