Сёлета ўручаць адразу дзве Нобелеўскія прэміі па літаратуры за 2018 і 2019 гады
Шведская каралеўская акадэмія сёлета ўручыць дзве Нобелеўскія прэміі па літаратуры за 2018 і 2019 гады. Такое рашэнне ў аўторак, 5 сакавіка, ухваліла фундацыя Нобеля, інфармуе агенцыя Reuters.
Летась Шведская каралеўская акадэмія вырашыла не агалошваць лаўрэата Нобелеўскай прэміі па літаратуры, і прыз у 8 мільёнаў шведскіх крон (каля 777 тысяч еўра) не дастаўся нікому.
