Сёмы нумар «Слонімскага краю»



Выйшла з друку электронная версія сёмага нумара краязнаўчага бюлетэня «Слонімскі край», які выдаюць гісторыкі Васіль Герасімчык, Сяргей Ёрш і Сяргей Чыгрын.

У свежым нумары выдання апублікавана шмат цікавых, разнастайных і новых матэрыялаў, звязаных з гісторыяй Слонімшчыны. Пра фотаздымкі Першай сусветнай вайны Язэпа Стаброўскага разважае Васіль Герасімчык. Пра слонімскі кінатэатр «Вясёлка», які дзейнічаў у 1920-х-1930-х гадах, піша Сяргей Ёрш. Пра невядомы псеўданім Васіль Двоеў заходнебеларускага паэта са Слоніма Анатоля Іверса распавядае Сяргей Чыгрын.

Чытачы таксама на старонках «Слонімскага краю» знойдуць матэрыялы пра прамыслоўца і мецэната Скідзельскага са Слоніма, пра археолага Георгія Пеха, пра рэчку Вельжабку, звесткі пра першую кнігу пра Жыровічы і Першую сусветную вайну на тэрыторыі Слонімскага павета і г.д.

Поўнасцю свежы нумар “Слонімскага краю” можна прачытаць тут.

sk-7

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя