Сёння Пакроў Прасвятой Багародзіцы
17 гадоў таму

Праваслаўныя вернікі адзначаюць адное з найбольшых святаў – Пакроў Прасвятой Багародзіцы. Сёння ўзгадваюцца падзеі Х стагоддзя ў Канстанцінопалі, які падчас вайны Візантыі з сарацынамі быў пад аблогай ворага. Ад смерці гараджан выратавала з’яўленне Божай Маці.
Таму яна лічыцца заступніцай усяго чалавецтва. Свята Пакрова Прасвятой Багародзіцы звязана з мноствам народных звычаяў і прымавак. Так лічыцца, што сёння восень сустракаецца з зімой.
Беларускае Радыё Рацыя
