Сёння Сусветны дзень турызму
“Пандэмія паказала, наколькі важна развіваць унутраны турызм і папулярызаваць сярод суайчыннікаў нацыянальныя адметнасці”, – гаворыць намесаніца старшыні Таварыства экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў Таццяна Хвагіна.
Паводле яе слоў, асаблівую ўвагу ў гэтым пытанні трэба надаваць падрыхтоўцы прафесійных экскурсаводаў:
„Хто можа штурхаць наперад? Талентавіты экскурсавод і гід-перакладчык. Ён зацікаўлены, ён з гэтага жыве. Стараемся зацікавіць, каб ён прыехаў яшчэ. Я магу пахваліцца, што ёсць такія турысты, якія ўжо прыехалі да мяне неаднаразова. І не толькі па адных і тых жа мясцінах, таму шо няма чаго ехаць другі раз, калі гэта не твая малая Радзіма, а хочацца чагосці новага. Калі рыхтуецца новая праграма, мы адразу плануем: а які яшчэ куточак Беларусі паглядзець?”
Таццяна Хвагіна дадае, што ў краіне не хапае прафесійных гідаў, асабліва ў правінцыі. Праблема ў тым, што дагэтуль няма добрага падрыхтоўчага інстытуту экскурсаводаў і гэта не ўспрымаецца, як сур’ёзная прафесія.
Беларускае Радыё Рацыя