Сёння ў праваслаўных хрысціян Галавасек
Праваслаўная царква адзначае свята Усячэння Галавы Святога Яна Хрысціцеля. У час гэтага свята, якое інакш называюць Галавасек, храмы запаўняюцца вернікамі, якія ў гэты ж дзень удзельнічаюць у набажэнстве, а таксама бяруць з царквы асвечаную ваду.
Пра значэнне свята расказалі нашаму радыё вернікі, якія ў гэты дзень наведалі царкву Усячэння Галавы Святога Яна Хрысціцеля ў Шчытах-Дзенцялове:
– Ян Хрысціцель пацярпеў за Хрыста, бо ён прапаведаваў праўду і гаварыў праўду Іраду, які саслаў яго ў цямніцу, а пасля загадаў адсекчы галаву.
– Нам важныя ўсе святы, якія ёсць у праваслаўі. Я нават з Беластоку сюды прыехаў.
Сімволіка святой вады звязаная з вадой, у якой Святы Ян хрысціў Ісуса Хрыста.
[Not a valid template]
Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара