Сёння ў Варшаве адбудзецца святочны канцэрт Змітра Вайцюшкевіча
Днямі вядомы беларускі бард прэзентаваў альбом “Вецер”, які запісаў разам з WZ-Orkiestra. Цяпер жа – на імпрэзе – артыст адзначыць і асабістую падзею.
Распавядае Зміцер Вайцюшкевіч:
– У канцэрце прагучаць песні з новага альбому. А таксама найлепшыя песні, якія я напісаў праз усё сваё творчае жыццё. У нейкім сэнсе гэта будзе святкаванне майго дня народзінаў, які адбыўся 20 ліпеня. Дзякуй, запрашаю!
Павіншаваць Змітра Вайцюшкевіча з Народзінамі можна на канцэрце ў клубе “Beer Station Centrum” (Lwowska 17).
Пачатак імпрэзы – у 19.00.
Радыё “Рацыя” – інфармацыйны партнёр падзеі.

Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя
