Тадэвуш Кандрусевіч прэзентаваў у Лідзе Новы Запавет па-беларуску
У Лідзе прайшла прэзентацыя Новага Запавету ў перакладзе на беларускую мову. Імпрэза адбылася ў Лідскім гісторыка-мастацкім музеі. Хоць мерапрыемства і не было шырока анансаванае, на прэзентацыі сабраліся шматлікія жыхары Ліды, прадстаўнікі творчай інтэлігенцыі, святары праваслаўнай і грэка-каталіцкай царквы і касцёла, прадстаўнікі мясцовых уладаў і супрацоўнікі бібліятэкаў горада.
Каб прэзентаваць Новы Запавет на беларускай мове, у Ліду прыехаў арцыбіскуп-мітрапаліт Менска-Магілёўскі, старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі – Тадэвуш Кандрусевіч. Ён адзначыў вялікае значэнне перакладу Новага Запавету не толькі для Касцёла, але і для беларускага грамадства ўцэлым.
– Гэта мае вялікае значэнне для Касцёла, бо мы рыхтуем гэтую літаратуру, Божае слова на роднай мове людзей. Але гэта таксама мае вялікае значэнне для беларускай культуры. Бо Касцёл уносіць нейкія новыя тэрміны. Тое самае і праваслаўная царква робіць. Гэта мае двайное значэнне і для Касцёла, і для нашага грамадства.
Пераклад кніг Новага Запавету быў здзейснены Секцыяй па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі ў 2017 годзе. Першая яго презентацыя адбылася ў Нацыянальнай бібліятэцы ў Менску, а другая ў Лідзе.
[Not a valid template]
Андрэй Панямонаў, Беларускае Радыё Рацыя, Ліда
Фота аўтара