Тадэвуш Касцюшка – на фотаздымках і малюнках
У Слонімскім раённым краязнаўчым музеі імя Язэпа Стаброўскага адкрылася выстава фотаздымкаў і малюнкаў «Змагар за волю», прысвечаных жыццёваму шляху нацыянальнага героя Беларусі, Злучаных Штатаў Амерыкі і Польшчы, ганароваму грамадзяніну Францыі Тадэвушу Касцюшку (1745-1817).
Усе гэтыя экспанаты ўзяты з фондаў музея, іх некалі ў першай палове ХХ стагоддзя ў Слонім прывёз з Варшавы заснавальнік Слонімскага музея Язэп Стаброўскі. Гэта некалькі партрэтаў Тадэвуша Касцюшкі, партытура паланеза, прысвечаная Касцюшку, дом у Мерачоўшчыне каля Косава, дзе нарадзіўся нацыянальны герой, акварэль Косака «Тадэвуш Касцюшка ў час бітвы каля вёскі Рацлавіцы» і дзесяткі іншых экспанатаў.
[Not a valid template]
Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Слонім
Фота аўтара