Так было раней: У Вялейцы прайшоў рыцарскі фэст



“Не падкажаце, дзе тут паганскае капішча?” – пытае мужчына ў акулярах гадоў 45. Пад гарачым сонцам пры ліпеньскіх +30 ён, і багата іншых апантаных, прыехалі ў горад Вялейка Менскай вобласці.

SONY DSC

Тут, зусім побач з ракой, 4-5 ліпеня прайшоў рыцарскі фэст пад назвай “Гонару продкаў”. На ім арганізатары хацелі пазнаёміць гасцейз гісторыяй, культурай, побытам насельніцтва ВКЛ і яе суседзяў. Сабралася каля васьмі дзясяткаў рэканструктарскіх клубаў, майстры-рамеснікі, музыкі.

Між турніраў была і гістарычная рэканструкцыя вельмі важнага для нашай краіну часу – бітвы часоў Грунвальда з узяццем замка:

“Нашыя продкі ў саюзе з іншымі народамі былі пераможцамі, – кажа вядоўца фэсту Юры Усціновіч.– Пасля гэтага нашя зямля расквітнела. Вялейка таксама з’явілася акурат пасля Грунвальдскай бітвы, а рака Вілія была судаходнай. Так было раней”.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя