„Талака” ладзіць этнаграфічную экспедыцыю
Гомельская краязнаўчая арганізацыя „Талака” арганізуе фальклорна-этнаграфічную экспедыцыю. Вандроўка адбудзецца з 10 па 18 ліпеня. Талакоўцы плануюць наведаць Нараўлянскі раён.
Маршалак арганізацыі Лідзія Лешчанка ўзгадвае, што запомнілася з папярэдніх экспедыцый:
– Адна бабуля ў Лоеўскім раёне распавядала, як яны рабілі барабаны з коцікаў – з кацінай скуры. Мы спачатку не паверылі сваім вушам, а потым пачалі смяяцца і ўжо да кожнай наступнай бабулі, да якой мы прыходзілі, першае ж пытанне: “ А ў вас тут з коцікаў нічога не рабілі?”.
Па выніках этнаграфічных экспедыцый „Талака” стварае архіў вуснага і песеннага фальклору, народных танцаў і абрадавых святаў. Маршалак „Талакі” Лідзія Лешчанка гаворыць, што ў хуткім часе дадзены архіў будзе выкладзены ў інтэрнэт.
Беларускае Радыё Рацыя, Гомель
