„Талака” запрашае на майстар-клас па танцах



 

Гомельская „Талака” запрашае ахвотных на майстар-клас па народных танцах. Навучанне адбываецца кожную суботу і нядзелю бясплатна. Сярод танцаў, якія развучваюць талакоўцы, – полькі, кракавяк і нават танга.

^4F9D8C3A27502959E6019A62F0E587AF2C5AEE3555358FBF8F^pimgpsh_fullsize_distr

Сябра краязнаўчай арганізацыі Наталля Кадзетава распавяла, што танцы збіралі талакоўцы падчас фальклорных вандровак:

– У нас адбываюцца сустрэчы, на якіх мы вывучаем народныя танцы, народныя і бытавыя танцы. Так, як танчылі ў кожнай вёсцы, у кожнай хаце амаль кожны дзень, акрамя паста. Гэта весела, гэта цікава, гэта тое, чым жылі нашы продкі.

Акампануе танцорам гарманіст з вёскі Маркавічы Віктар Шыпкоў. Геаграфія сабраных танцаў і мелодый – поўдзень Гомельскага раёна.

Беларускае Радыё Рацыя, Гомель