Талісман да Дня беларускага пісьменства і друку ў Слоніме
Аргкамітэт па падрыхтоўцы і правядзенні 26-х Дзён беларускага пісьменства і друку ў Слоніме зацвердзіў талісман свята. Ім стала Ільвянё, якое трымае ў руках пяро, а на галаве карона з надпісам “Дзень беларускага пісьменства”.
Зацверджаны і слоган мерапрыемства, які гучыць так: „ЛІТАРАльна наша свята”. Слова ЛІТАРА будзе прысутнічаць у назвах розных пляцовак свята. А пляцовак з ЛІТАРАЙ будзе шмат: „ЛІТАРАльна наша слова”, „ЛІТАРАльна нашы песні”, „ЛІТАРАльна наша мова”, „ЛІТАРАльна наша мастацтва” і г.д.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: slonves.by