Тамара Аўсяннікава: Мы склалі радавод Яўгеніі Янішчыц



Спадчына Яўгеніі Янішчыц. Пасля серыі прэзентацый першага тома поўнай біяграфіі і творчасці “Яўгенія Янішчыц: творы, жыццяпіс, каментарыі”, выданне з’явілася ў бібліятэках Піншчыны. Цяпер удзячлівыя землякі “палескай ластаўкі” маюць магчымасць грунтоўна азнаёміцца з лёсам славутай беларускай паэткі.

19547_900

Усяго мусіць быць чатыры тамы, якія плануецца выдаць да 70-годдзя Яўгеніі Янішчыц, гэта значыць да 2018 года ўключна. Над гэтым працуе цэлая каманда, якая складаецца з даследчыкаў, сваякоў і блізкіх паэткі.

Адна з укладальніц Тамара Аўсяннікава адзначыла, што ў першым томе між іншага цікавасць выклікае радавод:

– Мы зрабілі радавод Янішчыц – як па лініі маці, так і па лініі бацькі. Матчына лінія ідзе з 1780 года, Женя была шостым пакаленнем. А з боку бацькі – першага продка мы знайшлі з 1812 года нараджэння.

Як адзначае кандыдат філалагічных навук, дацэнт Святлана Калядка: паэтычная спадчына Яўгеніі Янішчыц — адна з самых яскравых і таленавітых старонак беларускай літаратуры другой паловы XX стагоддзя.

Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя