Тамара Мацкевіч: У беларускай школе трэба змяняць усю сістэму
Больш свабоды настаўнікам і не шаблонная прафарыентацыя для вучняў. У Менску падвялі вынікі аналізу сярэдняй школы Беларусі ў межах EduForum 2020.
Кажа эксперт форуму, намесніца старшыні Таварыства беларускай школы Тамара Мацкевіч:
– Нам трэба рабіць карэнную рэформу, дэсаветызацыю нашай школы, ставіць яе на дэмакратычныя рэйкі, укараняць новыя методыкі і змест новы. Калі мы будзем рабіць адно, напрыклад, удасканалім змест, гэта не будзе працаваць. Крызіс ужо зайшоў вельмі-вельмі глыбока. Гэтую сістэму немагчыма рэфармаваць, немагчыма ўносіць праўкі ў адукацыйны кодэкс. Усё састарэла і трэба ўсё мяняць.
Аналіз стану сярэдняй школы арганізатары форуму плануюць перадаць у міністэрства адукацыі Беларусі дзеля азнаямлення.
Беларускае Радыё Рацыя
