Танцы пад дуды



Вось ужо восьмы сезон “Дударскі клуб” ладзіць танцы пад дуды. Апошняя з імпрэз адбылася ў менскім клубе “Грай”. Гаворыць каардынатар вечарынаў Антось Бельскі:

У разгары восьмы сезон вечарынаў “Дударскага клуба”. Яны адбываюцца ад зімы і да канца красавіка. Вечарына прысвечана гульням і забавам. Мы робім ухіл на традыцыйныя гульні, у якія гулялі на вёсках. Гэтыя гульні былі папулярныя сярод моладзі, яны спрыяюць знаёмству хлопцаў з дзяўчатамі, што надалей спрыяе ўтварэнню параў. Сучасным маладзёнам гэта таксама цікава. Людзі прыходзяць, танцуюць, гуляюць, знаёмяцца – гэта прыемна.

На імпрэзы “Дударскага клуба” прыходзіць не толькі беларускамоўная публіка, а і ўвогуле аматары старадаўніх танцаў. Паступова яны становяцца часткай нацыянальна свядомай грамады.

[Not a valid template]

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск

Фота аўтара