Танцы ў полацкіх езуіцкіх мурах



Моладзь Полацку цяпер мае магчымасць навучыцца народным танцам. Танцпляцоўка пачала працу ў адным з будынкаў Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта, які ўваходзіць у комплекс колішняга езуіцкага калегіюма. Сярод настаўніц – удзельніцы ансамблю аўтэнтычнай музыкі «Варган». Музыка на вечарынах гучыць жывая – акардэон, скрыпка, дуда, валынка, бубен. Сярод галоўных настаўніц – кіраўнічка «Варгана», выкладчыца ПДУ Вольга Емяльянчык. Большасць наведнікаў вечароў танца – студэнты Полацкага ўніверсітэту, але прыходзяць людзі і з гораду, а часам нават прыязджаюць і з іншых гарадоў Беларусі.

Вечарыны танцаў адбываюцца штосуботу, пачатак а 16-й гадзіне.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя Фота Таццяны Козік