Тарас Тарналіцкі: Мусілі рабіць свой, бо шмат кінафестываляў сышло з фестывальнай мапы Беларусі



Госць Рацыі – беларускі кінакрытык Тарас Тарналіцкі.

Фота: artists.byculture.org

Пагутарылі пра незалежную кінапрэмію «Чырвоны Верас», сярод арганізатараў якой з’яўляецца Тарас, а таксама пра тэндэнцыі беларускага кіно.

РР: Давай прыгадаем гісторыю незалежнай кінапрэміі «Чырвоны Верас». Гэта будзе ўжо другое ўручэнне. Нагадай нам ідэю кінапрэміі, для чаго яна патрэбная.

Тарас Тарналіцкі: Ідэя гэтай прэміі была прыдуманая задоўга да 20-га года. Але мы яе ажыццявілі толькі ў 21-ым годзе, калі стала зразумела, што шмат фестываляў сышло з фестывальнай мапы краіны. Напрыклад, адмяніўся фестываль «Лістапад», а потым ён перайшоў пад крыло міністэрства культуры. І старая каманда, якая арганізоўвала фестываль, таксама сышла. І там адмянілі фактычна нацыянальны конкурс, дзе можна было паглядзець беларускія стужкі, дзе яны атрымоўвалі нейкія ўзнагароды прафесіяналаў, якія разглядалі гэтыя фільмы. Вось і ў гэты перыяд мы вырашылі, што нам трэба тую ідэю, якая ў нас была, паспрабаваць рэалізаваць. І мы яе рэалізавалі. У 21-ым годзе пачалі, але абвясцілі вынікі і правялі цырымонію ўзнагароджання ў 22-ым, ужо пасля пачатку вайны. Усё атрымалася і мы вырашылі, што трэба працягваць далей.

Цалкам размова:

Размаўляў Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя