Таццяна Хвагіна адзначыла 40-годдзе сваёй дзейнасці на ніве турызма
“Гісторыя з геаграфіяй” – такую назву мела творчая вечарына намесніцы старшыні Таварыства экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў Таццяны Хвагінай, якая адбылася на базе Пінскай раённай бібліятэкі. Імпрэза прысвечана 40-годдзю яе дзейнасці на ніве беларускага турызма.
“За столькі год працы падчас экскурсій здаралася рознае, але ёсць тое, што заўжды бянтэжыць”, – паведаміла нашаму радыё Таццяна Хвагіна:
– Вельмі не люблю, калі хтосьці прыходзіць не для таго, каб паслухаць, што распавядае экскурсавод, або краязнаўца, а каб укруціцца ў гэтую экскурсію, паказаць сябе, усё спkяжыць – горад, экскурсаводаў і г.д., і павесці гэтую справу ў нейкім іншым накірунку. І я вельмі гэтага не люблю.
Таццяна Хвагіна з’яўляецца адным з вядучых экспертаў у сферы айчыннага турызму, яна аўтарка некалькіх гісторыка-турыстычных выданняў пра Палессе і Пінск.
Беларускае Радыё Рацыя