Таццяна Нядбай прэзентавала ў родным Полацку сваю першую кнігу
Полацкая паэтка Таццяна Нядбай прэзентавала ў Полацкім дзяржаўным універсітэце сваю першую кнігу – паэтычны зборнік «Сірэны спяваюць джаз». Таццяна цяпер жыве ў Варшаве, але лічыць Полацак сваім цэнтрам сусвету.
Разам з паэткай у гарад на Дзвіне прыехала цэлая мастацкая «агітбрыгада» – паэты Уладзь Лянкевіч, Андрэй Адамовіч, гісторык Вольга Бабкова, кіраўнік Беларускага прыватнага агенцтва навін, паэт Алесь Ліпай, рэдактар кнігі, паэтка Марыя Мартысевіч, выдавец кнігі Андрэй Дзмітрыеў. Імпрэзу пачаў сваім выступам выкладчык ПДУ, этнограф і паэт Уладзімір Лобач.
Сама Таццяна чытала вершы з новага зборніка, казала добрыя словы пра родны горад і падпісвала сваю кнігу полацкім сябрам і знаёмым.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя
Фота Таццяны Козік