Таццяна Козік наведала Гародню са сваёй выставай
У гарадзенскім культурным цэнтры “Фестывальны” 17 траўня адбылося адкрыццё выставы полацкай мастачкі Таццяны Козік „Лён. Лёс. Летуценні”. У экспазіцыі акрамя твораў дэкаратыўнага мастацтва прадстаўлена найноўшая калекцыя мастачкі аўтарскага жаночага адзення з ільну.
Павіншаваць мастачку з выставаў прыйшлі яе гарадзенскія калегі: Сяргей Грыневіч, Вікторыя Ільіна, Аляксандр Сільвановіч, Валянціна Шоба, Юры Якавенка.
Усе яны адзначылі адметнасць мастацкага свету Тацяны Козік, незвычайную аўтарскую тэхніку і трывалую ўкарэненасць творчасці мастачкі ў нацыянальную традыцыю.
Да гарадзенскага паказу персанальныя выставы Таццяны Козік адбыліся ў Віцебскім мастацкім музеі і менскай галерэі „Мастацтва”.
Выстава будзе працаваць да 9 ліпеня.
Беларускае Радыё Рацыя