Таварыства беларускай культуры ў Літве арганізавала выставу ў літоўскім Сейме
21 сакавіка ў Сейме Літоўскай Рэспублікі адкрылася мастацкая выстава Таварыства беларускай культуры ў Літве.
На выставе прадстаўленыя працы беларускіх мастакоў: Таццяна Козік, Светлана Врублевская, Алесь Суша, Лідзія Лазоўская, Віктар Кабац, Барыс Шандроха, Наталля Шапавалава, Ганна Міхайлава, Уладзімір Сытчанка, Дзмітрый Ефрэмянкоў. Мастацкія працы былі выкананыя ў розныя гады на адмысловых мастацкіх пленэрах, якія штогод арганізоўвае Таварыства беларускай культуры ў Літве.
Выставу адкрылі дэпутат Сейму Літоўскай Рэспублікі Эмануэліс Зінгерыс (Emanuelis Zingeris) і старшыня Таварыства беларускай культуры Аляксандр Адамковіч.
Фота Зміцер Віленскі.