«Таямнічае начное забойства сабакі» на камернай сцэне Купалаўскага тэатра



У Менску на камернай сцэне Купалаўскага тэатра адбыўся паказ спектакля «Таямнічае начное забойства сабакі» па п’есе ангельскага пісьменніка Марка Хэдана.

13020281_1017919121634736_1437378448_n

 

Спектакль з’явіўся на свет, дзякуючы супрацы Тэатральнага праекта Андрэя Саўчанкі і Грамадскага аб’яднання «Беларуская асацыяцыя дапамогі дзецям-інвалідам і маладым інвалідам». Кажа  рэжысёр Андрэй Саўчанка:

— Гэта гісторыя хлопца, у якога ёсць асаблівасці і гэтую асаблівасць людзі называюць аўтызмам. Тут мы сыходзімся з пазіцыяй асацыяцыі, і нам хочацца гэтай тэмы, і не толькі таму, што ён аўтыст, а таму, што ён  — чалавек сучаснасці. Я пазнаю у ім сябе, я пазнаю у ім людзей, якія навокал. І разам з тым, не  пазнаю прыкладам, разам з тым ён — прыклад да якога, можа быць, нават у чымсьці хочацца быць падобным.

Ролі ў спектаклі выконвалі студэнты чацвёртага курса Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў з Майстэрні народнага артыста Беларусі Мікалая Кірычэнкі.

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя