Таямнічай незнаёмкай аказалася дзяўчына з Гародні
Некалькі дзён таму на сайце Інстытута нацыянальнай памяці з’явілася фота, якое было зроблена больш за 70 гадоў таму ў Англіі. Разам з ім быў апублікаваны зварот з просьбай распазнаць асобу зафіксаваную на фатаграфіі. Інтэрнэт-карыстальнікі высветлілі імя дзяўчыны, ёй аказалася Марыя Бар з Гародні, на той момант ёй было ўсяго 22 гады.
Фота было знойдзена ў эміграцыйным выданні „Dziennik Polski” № 896 (11 чэрвеня 1943 года).
Полька Марыя Бар была жонкай кіраўніка эскадрыллі Філіпа Рэкса Бара, камандзіра 107-й эскадрыллі Каралеўскіх ваенна-паветраных сілаў Вялікабрытаніі. Ён знік без вестак у 1942 над Нідэрландамі і быў пасмяротна ўзнагароджаны Крыжам „За выбітныя лётныя заслугі”.
„Dziennik Polski” № 896 (11 чэрвеня 1943 года). Здымак быў зроблены 8 чэрвеня 1943 года, адразу пасля ўзнагароджання сем’яў загінуўшых каралём Георгам VI.
Яна выйшла замуж у 1941 годзе. Мужа звалі Філіп Бар (Барчыньскі), дзед змяніў прозвішча на Бар. Дзяўчына паходзіла з Гародні і вучылася ў Вільні. Яе бацька быў палкоўнікам Войска Польскага, які ўдзельнічаў у нарвежскай кампаніі.
„The Polish Review” Vol. Ill, Nr 3 (13 верасня 1943 года).
Паводле zwiadowcahistorii.pl