„Таямніцы імгнення” ў Менску
Cтарасвецкія кнігі і антыкварныя гадзіннікі сустрэліся на вітрынах Музея гісторыі беларускай літаратуры на выставе “Таямніцы імгнення”.
Гаворыць дырэктар музея Зміцер Яцкевіч:
– Гэта літаратурна-мастацкая выстава, якая практыкуецца ў нашым музеі. Тут мы маем сапраўдныя шэдэўры мастацтва, і не толькі гадзіннікі альбо кнігі, якія фіксавалі той жа самы час, але тут і ўнікальны габелен XVIII ст., і карціны, якія дапамагаюць нам апынуцца ў атмасферы канца ХVІІІ, ХІХ, пачатку ХХ стагоддзя.
Гадзіннікі і кнігі фіксуюць свой час. Выстава “Таямніцы імгнення” аб’яднала экспанаты прыватных калекцыянераў і дзяржаўных інстытуцый.
[Not a valid template]
Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск
Фота аўтара
