Таямніцы кінатэатральнага жыцця даўняй Гародні
У чацвер 15 кастрычніка гісторык Таццяна Касатая распавядзе пра таямніцы прывабнасці кінатэатральнага жыцця ў Гародні. Кінатэатры некалі былі публічнымі прасторамі, дзе завязваліся адмысловыя сацыяльныя сувязі і ўзаемаадносіны. Дэмакратычнасць і свабода паводзінаў прываблівала гледачоў, а зоркі кінаіндустрыі былі наймацнейшым прыкладам для падражання: ад дробных другасных жэстаў да найважнейшых спраў у жыцці. Пачатак сустрэчы а 18.30 у галерэі Крыга.
Беларускае Радыё Рацыя
