Таямніцы пінскай зямлі
Музей Беларускага Палесся рыхтуе экспазіцыю, у якой хоча прэзентаваць наведвальнікам скарбы, якія былі знойдзеныя на Піншчыне. У горадзе над Пінай шмат легенд і гісторый пра багацце манахаў і заможных людзей, звязаных з падзямеллем.
На фота: Касцёл святога Караля Бармеуша
Па словах краязнаўцы Эдварда Злобіна, не адзіны пінчук сцвярджаў, што ад пінскага касцёла Караля Барамеуша, цяпер канцэртная зала, ідуць незлічоныя падземныя хады:
– Калі пачаліся ў касцёле першыя рэстаўрацыйныя працы, я памятаю, што знайшоў тут чарапіцу пачатку века з таўром. Успаміналі некаторыя пінчукі пра тое, што менавіта адсюль ідзе падземны ход у Гарадзішчанскі манастыр, менавіта ад гэтага касцёла, які мае від абароннага збудавання.
Рэальна большасць скарбаў знаходзяць падчас рэстаўрацыйных і рамонтных прац у гістарычным цэнтры Пінска. Так улетку 2006 года падчас замены газавых труб працоўныя знайшлі каля 100 срэбных сталовых прадметаў, якія датуюцца ХІХ стагоддзем.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота wikipedia.org