Таямніцы Сынковіцкага храма



У вёсцы Елка Зэльвенскага раёна адбылася навукова-практычная канферэнцыя “Сынковіцкая царква – сакральнасць і таямніцы”.

Доктар гістарычных навук Святлана Марозава з Гародні распачала канферэнцыю расповедам пра канфесійную сітуацыю Гарадзеншчыны з сярэдзіны 13-16 стагоддзяў. Кандыдат мастацтвазнаўства Генадзь Лаўрэцкі цікава распавёў пра сучасныя даследаванні Сынковіцкай царквы ў 2010-2017 гадах, а прафесар Менскай духоўнай акадэміі Віталь Антонік расшыфраваў таямніцы графіці Сынковіцкага храма. Настаяцель Сынковіцкай царквы протаіерэй Арсень Ананка спыніўся на пытаннях значэння царквы ў сучасным жыцці грамадства.

Парадавалі ўдзельнікаў канферэнцыі інжынер-мадэліст з Гародні Ігар Адасік і яго жонка Ксенія Адасік выступленнем пра методыку выкарыстання папяровай мадэлі “Сынковіцкая царква” і пра стварэнне папяровай мадэлі царквы.

Падчас навуковай канферэнцыі адбылася першая прэзентацыя кнігі Паўла Бубнова “Крэпасць духу: гісторыя і сучаснасць прыхода Архістратыга Міхаіла ў Сынковічах”.

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Зэльвенскі раён

Фота аўтара