ТБМ даследуе стан беларускай мовы



Таварыства беларускай мовы зрабіла даследаванне пра стан беларускай мовы ва ўсіх рэгіёнах і гарадах Беларусі. Яго прадстаўнікі накіравалі каля ста сарака запытаў у розныя дзяржаўныя органы, установы адукацыі ды сродкі масавай інфармацыі. Старшыня ТБМ Алег Трусаў распавёў пра тое, чаму ўзнікла ідэя правесці даследаванне:

– Зараз ідзе змена пакаленняў, і хутка будзе 25 год нашай незалежнасці. Ужо выраслі людзі, якія нарадзіліся не ў Савецкім Саюзе, не ў БССР, а ў Рэспубліцы Беларусь. І мы праводзім упершыню за гэтыя дваццаць з нечым год татальнае даследаванне, г.зн., мы задаём вялікія пытанні ўсім прадстаўнікам улады. Першае, што мы зрабілі, гэта апыталі ўсе раёны, гарады і вобласці.  Зараз узяліся за міністэрствы.

Таварыства беларускай мовы распрацавала спецыялізаваную анкету, пытанні ў якой ахапілі большасць сфераў выкарыстання беларускай мовы ў дзяржаве. З вынікамі даследавання можна азнаёміцца на афіцыйным сайце ТБМ.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота news.tut.by