ТБМ не будзе адмаўляцца ад цэнтральнай сядзібы ў Менску



Таварыства беларускай мовы не будзе адмаўляцца ад цэнтральнай сядзібы ў Менску. Яе арэнда каштуе нямала, аднак арганізацыя праводзіць на ёй шматлікія карысныя імпрэзы.

Распавядае старшыня ТБМ Алена Анісім:

– Мы зараз атрымалі чарговую дамову на працяг арэнды памяшкання, і нягледзячы на тое, што сума дастаткова адчувальная, разам з камунальнымі паслугамі гэта крышку больш за тысячу еўра ў месяц, тым не менш мы пакуль вырашылі трымаць гэтую сядзібу, у нас працуюць тут курсы польскай мовы праз беларускую, украінскай мовы праз беларускую, за ахвяраванні людзі працуюць.

Ахвяраванні на дзейнасць ТБМ бываюць розныя, яны складаюць ад 5 да 400 рублёў. Гэта дазваляе Таварыству падтрымліваць усе кірункі дзейнасці і ладзіць новыя праекты.

Кастусь Багушэвіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск