Тэатр беларускай драматургіі прадставіць “Шабаны” Бахарэвіча



Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі зрабіў пастаноўку паводле рамана Альгерда Бахарэвіча “Шабаны”. 27 верасня адбудзецца яе чарговы прэм’ерны паказ.

Раман “Шабаны” Бахарэвіч напісаў у эміграцыі ў Гамбургу. Летась пісьменнік вярнуўся ў Беларусь. Гэта бадай самы нястомны беларускі празаік, які выдае па некалькі кніг у год.

Як паведаміў сам Альгерд Бахарэвіч, неўзабаве выйдзе чарговы ягоны раман:

– Яшчэ назвы пакуль што няма, бо я яго яшчэ дапісваю, але ўжо планую выдаць у “Галіяфах”.

Раман “Шабаны” – гэта расповяд пра аднайменны мікрараён у Менску, дзе пісьменнік правёў дзяцінства і маладосць. У спектаклі занятыя студэнты 4-га курса Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя