Тэатр “Крылы Халопа” прадставіў прэм’еру форум-спектаклю “СурМАМА”



Форум-спектакль пад назвай “СурМАМА” у анлайн-фармаце правялі прадстаўнікі берасцейскай творчай прасторы незалежнага тэатра “Крылы Халопа”.

Мерапрыемства прайшло ў Zoom і сабрала амаль паўсотні ўдзельнікаў, — распавяла адная з галоўных арганізатарак Святлана Гайдалёнак:

– Форум-тэатр быў прыдуманы Аўгустам Балем. Гэта такі рэжысёр з Бразіліі. Ён асноўваецца на тым, што людзі часцей за ўсё непрафесійныя акторы, складаюць самі сцэнар, які змяшчае ў сабе сацыяльную памылку. І гэтая сацыяльная памылка мусіць неяк выправіцца.

У якасці тэмы было абранае сурагатнае мацярынства. У некаторых краінах такая тэхналогія забароненая, а ў некаторых — наадварот, актыўна прадастаўляюцца паслугі.

Цалкам матэрыял у далучаным гукавым файле:

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце

Фота: vk.com/surmamaforum