Тэатральны перформанс-чытанка «Новы час» у Варшаве



У пятніцу, 5 траўня, у Музеі Вольнай Беларусі — перформанс-чытанка «Новы час», заснаваная на імправізацыі ўсіх удзельнікаў на дужа важную, блізкую тэму, аб якой немагчыма выказвацца ў сённяшняй Беларусі.

Дата: 5 траўня

Час: 18.00 (час мясцовы)

Месца: Музей Вольнай Беларусі, Foksal, 11, Варшава.

У праекце бяруць удзел 13 актораў з розных гарадоў дзвюх краін. Тэкст п’есы і свае ролі яны атрымаюць у дзень імпрэзы. Ім будуць дапамагаць жывы гук, мастацкае ўвасабленне і рэжысёр, які будзе даваць адмысловыя заданні.

Уваход вольны, толькі зарэгіструйцеся па спасылцы. І данаты вітаюцца!